Беларуская Служба

Польшча хоча арыштаваць расійскіх судмедэкспертаў, якія рабілі ўскрыцці ахвярам  Смаленскай катастрофы

10.04.2025 14:10
Справа датычыцца ілжывых медычна-судовых заключэнняў, зробленых расійскімі лекарамі па выніках укрыццяў ахвяр Смаленскай авіякатастрофы.
 15-  .    .
Ушанаванне 15-годдзя Смаленскай катастрофы. Удзельнікі цырымоніі на пл. Пілсудскага ў Варшаве pexels.com/PAP/Marcin Obara

Нацыянальная пракуратура Польшчы паведаміла, што напрыканцы красавіка - пачатку траўня  падасць у суд хадайніцтвы аб прымяненні да расійскіх судмедэкспертаў ордару на арышт. Справа датычыцца ілжывых медычна-судовых заключэнняў, зробленых расійскімі лекарамі па выніках укрыццяў ахвяр Смаленскай авіякатастрофы.

«Расійскі бок адмовіўся задаволіць хадайніцтвы аб аказанні прававой дапамогі, у тым ліку ў выглядзе абвяшчэння экспертам пастановаў аб прад'яўленні абвінавачання і допыту іх у якасці падазраваных. Такім чынам, на мяжы красавіка-траўня 2025 года пракурорам будуць унесены ў кампетэнтны суд хадайніцтвы аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе часовага арышту. Калі суд задаволіць хадайніцтвы, гэта дасць магчымасць вышукваць падазраваных з санкцыяй аб арышце», — гаворыцца ў заяве польскай пракуратуры.

Нагадаем, 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам разбіўся ўрадавы самалёт Ту-154М, загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і яго жонка Марыя, камандаванне Войска Польскага і апошні прэзідэнт Польшчы ў выгнанні Рышард Качароўскі.

Польская дэлегацыя накіроўвалася на ўрачыстасці з нагоды 70-й гадавіны Катыньскага расстрэлу.

PAP/эж

 

Памяць, спрэчкі і тэорыі праз 15 гадоў пасля смаленскай трагедыі (ФОТА)

10.04.2025 13:58
Гэтая нацыянальная трагедыя праз некаторы час падзяліла як польскую палітычную сцэну, так і грамадскую думку.